Старыя дрэвы на ўчастку

Гісторыя месца

Зямля сядзібы роду Чаховічаў XIX стагоддзя.

У XIX стагоддзі тут стаяла сядзіба роду Чаховічаў: цагляны асабняк з верандай, алеі, стайня, дзве запруды. Асабняк не захаваўся, на ўчастку застаўся яго падмурак.

Дрэвы ля возера

Янка Купала ў Чаховіча

Сябрам Сігізмунда Чаховіча быў малады Янка Купала: у яго бібліятэцы паэт пазнаёміўся з творамі Міцкевіча, Сянкевіча, Сыракомлі і Ажэшкі. Пра гэта пісаў Уладзімір Караткевіч у п'есе «Калыска чатырох чараўніц».

Участак пад першым снегам

Што захавалася

Алея лістоўніц каля 150 гадоў, вякавыя дубы і ясені, два азёры. Побач, за 100 метраў ад дома, каменная лядоўня XIX стагоддзя: унутры прахалодна нават у спёку.

Вялікія драўляныя арэлі на ўчастку

Арэлі на старым месцы

Велізарныя драўляныя арэлі стаяць там жа, дзе былі арэлі ў Чаховічаў.

Выберыце даты

Вольныя даты і цана відаць адразу ў форме браніравання.

Выбраць даты